Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка правядзе 28 чэрвеня Адзіны дзень пасажыра



Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Пасажыры змогуць задаць спецыялістам Беларускай чыгункі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з законам "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб".

Сустрэчу з пасажырамі Беларуская чыгунка праводзіць ужо некалькі гадоў у апошні чацвер трэцяга месяца квартала на вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00.

"Правядзенне гэтых сустрэч з насельніцтвам - яшчэ адна магчымасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў рэгіёнах", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

У бягучым годзе гэта мерапрыемства пройдзе таксама 27 верасня і 27 снежня. Акрамя таго, для ўдасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам анкетавання. Пытанні анкет размяшчаюцца на афіцыйным сайце БЧ.

"Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак, - перакананы ў БЧ. - Беларуская чыгунка адкрыта для сустрэч з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы, якія будуць аналізавацца і ўлічвацца (пры наяўнасці арганізацыйна-тэхнічных магчымасцей БЧ) пры карэкціроўцы графіка руху паяздоў".

22 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/571/43945
Текущая дата: 15.11.2024