Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, экспазіцыя адкрываецца 16 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Звычайныя людзі сталі героямі фотаработ другога этапу праекта "Я сэрцам бачу" тэлеканала "Беларусь 24". Выстава, якая прысвечана Году малой Радзімы, уключае 40 новых работ ад васьмі фатографаў. Кожны здымак па-свойму ўнікальны і паказвае краіну з незвычайнага ракурсу.
"Гэта фотавыстава будзе адрознівацца ад першай. Цяпер мы хочам паказаць самае важнае ў Беларусі - яе людзей. Менавіта народ захоўвае і беражэ нашу багатую прыроду, будуе і перабудоўвае гарады", - адзначыў галоўны дырэктар тэлеканала "Беларусь 24" Аляксандр Мартыненка.
У экспазіцыі, якая будзе адкрыта на працягу трох месяцаў, прадстаўлены работы Улада Сакалоўскага, Кацярыны Міцінай, Юліі Войніч, Андрэя Семянкова, Ільі Шырманава, Максіма Вейзэ, Дзмітрыя Важніка і Сяргея Гапона.
Удзельнікі праекта ўжо не раз выйгравалі прэстыжныя конкурсы, уваходзілі ў топ лепшых фатографаў свайго жанру і былі адзначаны экспертамі вядомых сусветных выданняў National Geographic, The Daily Telegraph, 35 Аwards.
З лепшымі работамі таксама можна азнаёміцца на сайце міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала ў раздзеле "Пра Беларусь" і на афіцыйных старонках "Беларусь 24" у сацыяльных сетках. Выстава арганізавана тэлеканалам "Беларусь 24" сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі Epson.
16 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/571/44575
Текущая дата: 26.12.2024