У апошнюю нядзелю ліпеня маракі Беларусі традыцыйна святкуюць Дзень Ваенна-марскога флоту.
На пляцоўку да цэнтральнага ўваходу ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з`ехалася да 250 чалавек, якія маюць непасрэднае дачыненне да скарэння марскіх прастораў, — адміралы, старшыя і малодшыя афіцэры, мічманы, старэйшыны, матросы і члены іх сем`яў, у тым ліку і з Расіі. Хоць у нашай краіны і няма выхаду да мора, але братэрства людзей, якія калісьці служылі на флоце, не ведае межаў.
Капітан другога рангу ў адстаўцы Барыс Беражны нарадзіўся ў Беларусі. Служыў на флоце з 1956-га да 1985 года. Спачатку — звычайным матросам, пасля вырашыў стаць афіцэрам.
— Калі я прызываўся, то маракі яшчэ служылі чатыры гады. Я з дзяцінства марыў стаць выключна мараком і ў іншай прафесіі сябе і не бачыў. Хоць у сям`і ніхто да водных прастораў дачынення і не меў. Я з маленства чытаў кнігі Станюковіча, збіраў выразкі з газет на марскую тэматыку. Дома была цэлая бібліятэка з кнігамі пра мора. Але пакуль мяне не прызвалі, я яго і не бачыў ніколі.
Тэрміновую службу праходзіў на Балтыйскім флоце, а калі стаў афіцэрам, то выказаў жаданне пайсці на Ціхаакіянскі. Далёкі Усход прыцягваў сваёй невядомасцю. Там мы хадзілі ў Індыйскі акіян, праходзілі праз так званы нулявы пункт каля Афрыкі, дзе сыходзяцца экватар і нулявы мерыдыян. Караблі, на якіх я служыў, былі прыпісаны да партоў Прыморскага краю, Курыл, Камчаткі... З апошняй я і дэмабілізаваўся і вярнуўся дадому.

Падчас свята ветэраны ВМФ атрымалі нагрудныя знакі да 25-годдзя Беларускага саюза ваенных маракоў. Прадстаўнікі Ціхаакіянскага, Паўночнага, Балтыйскага, Чарнаморскага і Каспійскага флатоў паўдзельнічалі ў конкурсе па перацягванні марскіх канатаў.
Аўтар: Валяр`ян Шкленнік
Звязда, 31 ліпеня 2018
Звязда, 31 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/573/44374
Текущая дата: 25.12.2024