Белорусский портал в Казахстане

«Музычная Майстэрня» запрашае на фінальны канцэрт у Івянцы



«Музычная Майстэрня» запрашае ўсіх аматараў хрысціянскай музыкі на фінальны канцэрт, які адбудзецца ў суботу 28 ліпеня ў Івянцы. Пачатак — у 20.30.

Дзевяць дзён больш чым паўтары сотні маладых хрысціянскіх музыкаў з усёй Беларусі спасцігалі таямніцы літургічнага спеву і музычнага праслаўлення Бога, каб у чарговы раз з дапамогай прафесійных выканаўцаў прадэманстраваць плён сваёй працы.

Хуберт Кавальскі — вядомая асоба ў польскай хрысціянскай музыцы — разам з Янам Паспяшальскім, нязменным кіраўніком праекта «Музычнай майстэрні», абяцаюць слухачам паўтары гадзіны якаснай малітоўнай музыкі.

У суботу ў Івянцы на адной сцэне можна будзе пачуць вялікі зводны хор, які разам з смычковым квартэтам і неардынарнымі джазавымі музыкамі праславяць Бога сваёй ігрой і спевам, а маладыя акторы з тэатральнай групы і дзесятак перкусіяністаў у адным супольным рытме вызнаюць сваю веру праз таленты, якімі іх адарыў Бог.

Catholic.by, 25 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/574/44315
Текущая дата: 26.12.2024