Белорусский портал в Казахстане

У Мінску з`явяцца парк Пісьменнікаў, праспект Міру і вуліца Брацкая



Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 15 верасня 2017 года нумар 339 апублікавана 29 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прапановы ў камісію па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска паступілі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і забудоўшчыка комплексу "Мінск-Мір".

Азялененая тэрыторыя, прылеглая да Нацыянальнай бібліятэкі ў сталіцы, названа паркам Пісьменнікаў.

Прысвоены назвы праектуемым вуліцам у шматфункцыянальным комплексе "Мінск-Мір": праектуемая вуліца нумар 1 названа Брацкай, праектуемая вуліца нумар 10 - праспектам Міру.

Рашэнне Мінгарсавета дэпутатаў уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

29 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/575/40877
Текущая дата: 19.05.2024