Такога гарачага майскага дня, які быў учора ў сталіцы, сіноптыкі не ўзгадваюць за ўсю гісторыю метэаназіранняў, але па рэспубліцы было яшчэ цяплей.
Учора ў Мінску была зафіксавана самая высокая тэмпература на гэты дзень за апошнія сто гадоў. Слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі + 29,4°С.
Папярэдні тэмпературны рэкорд гэтага дня быў зафіксаваны, калі Мінск яшчэ не быў беларускай сталіцай — у 1917 годзе паветра ў горадзе прагрэлася да +28,8°С.
Вельмі горача было і ў іншых гарадах Беларусі: у Віцебску было +28°С (папярэдні рэкорд быў у 1995 годзе — +27,6°С), у Магілёве +29,8°С (28,2 у 2007 годзе) у Гродне +29,8°С.
Адзін з самых гарачых дзён учора быў у Брэсце — там слупок тэрмометра падняўся да +31,3°С, але не стаў рэкордным — не дацягнуў да +31,6°С, якія былі зафіксаваныя ў 2005 годзе.
1-га чэрвеня сіноптыкі абяцаюць невялікае пахаладанне, так што на фоне спёкі надвор`е стане больш камфортным і наблізіцца да сваіх кліматычных нормаў.
Мінск, 31 мая 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/575/43642
Текущая дата: 15.11.2024