На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 ліпеня беларускі рубель аслаб да долара і еўра, аднак умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0096 рубля (0,41%) і склаў 2,3272 рубля.
Курс долара вырас на 0,0024 рубля (0,12%) да 1,9984 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0046 рубля (0,15%) і склаў 3,1481 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 20 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent таргаваліся каля 73 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара разлікамі "заўтра" ў пятніцу зніжаўся на 3 капейкі — да 63,63 рубля, курс еўра рос на 1 капейку, да 74,15 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2018
Мінск, 20 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/575/44238
Текущая дата: 25.12.2024