Белорусский портал в Казахстане

Міжнародная алімпіяда па аказанні хуткай дапамогі пройдзе ў Оршы



Мерапрыемства пройдзе на базе Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

У ёй прымуць удзел 48 навучэнцаў выпускнога курса медыцынскіх каледжаў нашай краіны, а таксама навучэнцы медыцынскіх каледжаў Латвіі і Расійскай Федэрацыі. 

Міжнародная алімпіяда ўключае тры туры: рашэнне праблемна-сітуацыйных задач па аказанні хуткай медыцынскай дапамогі пры ўдзеле стандартызаванага пацыента, выкананне медыцынскіх маніпуляцый і тэставы кантроль ведаў. Пераможцы будуць вызначаны як у асабістым першынстве, так і ў камандным заліку.

Да алімпіяды прымеркаваны і Рэспубліканскі семінар з міжнародным удзелам "Праблемы і перспектывы інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай медыцынскай і фармацэўтычнай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору".

У ім прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя нашай краіны, БелМАПА, БДМУ, кіраўнікі 16 медыцынскіх каледжаў краiны, а таксама кіраўнікі і педагагічныя работнікі з Даўгаўпілскага медыцынскага каледжа (Латвія), Маскоўскага абласнога медыцынскага каледжа №1, Вялікалуцкага медыцынскага каледжа, медыцынскага каледжа Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта. Спецыялiсты разгледзяць пытанні па ўдасканаленні падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў у Беларусi, пытаннi дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай медыцынскай, фармацэўтычнай адукацыi ва ўмовах інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору.

На мерапрыемстве таксама будзе заслухана інфармацыя аб асістэме аховы здароўя Латвіі і сістэме сярэдняй спецыяльнай прафесійнай адукацыі ў Расіі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 29 траўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/576/43572
Текущая дата: 15.11.2024