Белорусский портал в Казахстане

Фестываль "Мары здзяйсняюцца" збірае сяброў у Нясвіжскім замку



Гала-канцэрт ХI фестывалю творчасці дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю "Мары здзяйсняюцца" адбудзецца ў Нясвіжскім замку 8 чэрвеня, паведамілі ў дабрачынным грамадскім аб`яднанні "Свет без межаў".

"Канкурсанты кожны год уражваюць сваім крэатывам і майстэрствам, якое пастаянна расце. Гэты раз на адкрытай сцэне ў двары замка выступяць калектывы дзесяці дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця з лепшымі нумарамі па выніках конкурснага адбору", - адзначылі арганізатары.

Самі яны таксама рыхтуюцца здзівіць удзельнікаў і гледачоў незабыўным шоу. Так, з 15.00 на тэрыторыі музейнага комплексу будзе арганізаваны кірмаш hand-made прадукцыі, зараджанай станоўчай энергетыкай і цеплынёй майстроў.

 Тут можна будзе не толькі нешта купіць, але і натхніцца новымі ідэямі, атрымаць асалоду ад творчасці вулічных артыстаў і стаць удзельнікамі інтэрактыўных паказаў і забаў. Для аматараў смачна паесці будзе працаваць фудкорт.

Сам гала-канцэрт пачнецца ў 19.00. Яго гасцямі стануць папулярныя беларускія выканаўцы: Аляксандр Саладуха, Аляксандр Патліс, Міхаіл Радж.

Завершаць праграму выступленне хэдлайнера фестывалю - Дзмітрыя Калдуна і дыскатэка для ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў. Арганізатарамі фестывалю выступаюць БГА "Свет без межаў" пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, фонду "ЭРЫКС партнёр па развіцці".

25 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/576/43654
Текущая дата: 15.11.2024