Белорусский портал в Казахстане

На біржавых таргах беларускі рубель аслаб да долара, умацаваўся да еўра і расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 ліпеня беларускі рубель аслаб да долара і ўмацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0070 рубля (0,30%) і склаў 2,3012 рубля.

Курс долара вырас на 0,0007 рубля (0,04%) да 1,9700.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0008 рубля (0,03%) і склаў 3,1680 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 12 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 6,92% да 78,40 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI таргаваліся паблізу 70,38 долара за бараль, што на 5,03% ніжэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 12 ліпеня вырас на 10,82 капейкі і склаў 62,2062 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/576/44138
Текущая дата: 25.12.2024