Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - гэта свята вялікіх мастацкіх багаццяў славянскага рэгіёна і іншых рэгіёнаў свету



Аб гэтым гаворыцца ў пасланні генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Одрэ Азуле з нагоды цырымоніі адкрыцця фестывалю, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Трэба адзначыць, што гендырэктар ЮНЕСКА ўпершыню накіроўвае пасланне ў сувязі з адкрыццём "Славянскага базару".

Паводле слоў Одрэ Азуле, дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" ўвасабляе каштоўнасці ЮНЕСКА ў садзейнічанні міру і цярпімасці пры дапамозе міжкультурнага дыялогу.

"Дзейнасць ЮНЕСКА заснавана на глыбока ўкаранёнай перакананасці ў тым, што культурная разнастайнасць можа прывесці да сацыяльнага прагрэсу. Аб`яднаўшы людзей розных кантынентаў з 1992 года, гэты важны фестываль мастацтваў не толькі захоўвае традыцыі славянскіх народаў - самай вялікай этнічнай і лінгвістычнай групы Еўропы, але і змешвае іх з іншымі культурамі і традыцыямі з усяго свету", - канстатавала гендырэктар ЮНЕСКА.

На скрыжаванні рэк, якія ўпадаюць у Чорнае і Балтыйскае мора, Віцебск мае гісторыю міжкультурнага дыялогу і багатых культурных традыцый.

"Ад археалагічных помнікаў да бібліятэк і мастацкіх цэнтраў Віцебск з`яўляецца маяком спадчыны і культуры і стаў домам для многіх вялікіх літаратурных дзеячаў. Горад таксама дэманструе сілу мастацтва для ўстойлівага развіцця, паколькі "Славянскі базар у Віцебску" дае вялікую энергію гораду, ствараючы рабочыя месцы і натхняючы маладых людзей", - адзначыла Одрэ Азуле.

Год за годам праграма фестывалю становіцца ўсё больш разнастайнай: музыка, тэатр, харэаграфія, цыркавое мастацтва, выяўленчае мастацтва і кінематаграфія. "Гэта зліццё сучаснай творчасці і фальклору з некалькіх краін - дэманстрацыя таго, як культурная спадчына можа натхняць сучаснае мастацтва. Шырокая разнастайнасць прадстаўленых мастацтваў сведчыць аб бясконцасці чалавечай творчасці і вынаходлівасці", - гаворыцца ў пасланні.

Ордэ Азуле падкрэсліла, што "Славянскі базар" вельмі яскрава дэманструе спосабы, з дапамогай якіх мастацтва можа выйсці за межы моўных бар`ераў, сацыяльнага статусу або нацыянальных ці палітычных адрозненняў.

Ад імя ўсёй арганізацыі яна таксама падзякавала Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, пад патранатам якога праходзіць форум, за дзейнасць па аб`яднанні людзей з усяго свету на гэтым натхняючым фестывалі.

13 ліпеня 2018, Віцебск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/576/44159
Текущая дата: 25.12.2024