Белорусский портал в Казахстане

На біржавых таргах беларускі рубель умацаваўся да долара і расійскага рубля, знізіўся да еўра



5 ліпеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара і расійскага рубля, знізіўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0020 рубля (0,09%) і склаў 2,3255 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0054 рубля (0,27%) і склаў 1,9892 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0086 рубля (0,27%) і склаў 3,1438 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,58% да 77,79 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI таргаваліся паблізу 73,77 долара за бараль, што на 0,5% ніжэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 0,0337 рубля і склаў 63,2604 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/577/44085
Текущая дата: 25.12.2024