Культурна-адукацыйная патрыятычная акцыя «Цягнік Памяці» стартуе 22 чэрвеня ў Брэсце. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па культуры, навуцы і адукацыі.
«Патрыятычная акцыя «Цягнік Памяці» з 2021 года стала наглядным урокам гісторыі для маладога пакалення. Улічваючы паспяховы вопыт і значны выхаваўчы патэнцыял праекта, прынята рашэнне аб яго штогадовым правядзенні. Сёлета акцыя пройдзе з 20 чэрвеня па 7 ліпеня, урачысты старт адбудзецца 22 чэрвеня ў Брэсце Удзельнікі акцыі ад нашай краіны будуць вызначаны ў адпаведнасці з рэспубліканскім конкурсам «Я патрыёт сваёй краіны», — расказаў Аляксандр Кадлубай.
Як паведамлялася, у мінулым годзе ў патрыятычным праекце акрамя хлопцаў з Беларусі і Расіі бралі ўдзел прадстаўнікі Кыргызстана і Арменіі. У гэтым годзе плануецца падключыць Азербайджан. Акрамя таго, вядзецца работа з Казахстанам і Узбекістанам.
Звязда, 8 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/58/72527
Текущая дата: 16.11.2024