7 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель вырас да долара ЗША і расійскага рубля, патаннеў — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0041 рубля (0,17%) і склаў 2,3576 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0070 рубля (0,35%) да 1,9945 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0002 рубля (0,01%) і склаў 3,2242 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які значна залежыць ад цэн на нафту. У сераду ф`ючарсы на нафту маркі Brent трымаюцца блізу 75,5 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панізіўся на 0,1939 рубля і склаў 61,8125 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2018
Мінск, 7 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/581/43727
Текущая дата: 26.12.2024