Белорусский портал в Казахстане

Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама сямі групаў і старонак у сацсетках за экстрэмісцкія матэрыялы



Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да двух інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама сямі групаў і персанальных старонак сацыяльных сетак "УКантакце" і Facebook — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Як адзначаецца ў паведамленні Мінінфарма, рашэнне прымалася 7 чэрвеня на падставе пастаноў суда і ў адпаведнасці з артыкуламі 38, 511 закона "Аб сродках масавай інфармацыі".

Нагадаем, у пачатку чэрвеня Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 17 інтэрнэт-рэсурсаў "за размяшчэнне неналежнай рэкламы".

"Праз дадзеныя інтэрнэт-сайты з парушэннем усталяванага парадку падаваліся мікрапазыкі неабмежаванаму колу асоб", — растлумачылі ў прэс-службе Мінінфарма.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/581/43773
Текущая дата: 25.12.2024