За аснову канцэпцыі "вёскі будучыні" бярэцца актуальны стан малой радзімы Аляксандра Лукашэнкі — гарадскога пасёлка Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што забяспечыць аграрную галіну кваліфікаванымі кадрамі, прыпыніць адток працаздольнага насельніцтва ў горад без павышэння якасці жыцця сельскага насельніцтва, прывабнасці аграрнай працы і сельскага ладу жыцця немагчыма. Таму яшчэ адной задачай з`яўляецца стварэнне "вёскі будучыні", жыццё ў якой ні ў чым не павінна саступаць гарадскому.
"Даручаю ўраду сумесна з рэгіёнамі выпрацаваць дзейсны механізм рэалізацыі канцэпцыі "вёска будучыні" з улікам рэгіянальных асаблівасцяў", — цытуе Лукашэнку інфармагенцтва БелТА.
"Даручаю ўраду сумесна з рэгіёнамі выпрацаваць дзейсны механізм рэалізацыі канцэпцыі "вёска будучыні" з улікам рэгіянальных асаблівасцяў", — цытуе Лукашэнку інфармагенцтва БелТА.
Ён запатрабаваў прыняць усе меры для комплекснага развіцця тэрыторый, уключаючы эфектыўнае выкарыстанне пустога жылля ў малых вёсках і на хутарах. Таксама, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, неабходна распрацаваць планы развіцця сельскіх населеных пунктаў і аграгарадкоў, вынікам выканання якіх стане поўная адпаведнасць гармоніі прыроды і дынамікі тэхналогій.
Лукашэнка пацікавіўся, што робіцца для павышэння ўзроўню жыцця ў вёсцы. "Як нам падняць неперспектыўныя вёсачкі? Зрухі ў гэтым кірунку павінны быць ужо ў найбліжэйшы час", — сказаў ён і запатрабаваў ва ўсіх сельскіх населеных пунктах і аграгарадках распрацаваць і цалкам укараніць новыя сацыяльныя стандарты.
"У кожным раённым цэнтры, аграгарадку, вёсцы павінны быць добрыя дарогі, якасная вада, сацыяльнае абслугоўванне, забяспечанасць неабходнымі таварамі і інтэрнэт, пажадана высакахуткасны", — удакладніў кіраўнік дзяржавы.

"Толькі пры вырашэнні існых праблем аграрная галіна зможа выйсці на якасна новы ўзровень. Ён прадугледжвае прэстыж і камфорт сельскага побыту, моду, калі хочаце, на ўласны дом і вакол яго кавалачак зямлі, гарманічнае спалучэнне прыгажосці беларускай прыроды і высокіх тэхналогій сучаснага жыцця", — адзначыў Лукашэнка.
У лістападзе мінулага года віцэ-прэм`ер Міхаіл Русы паведаміў, што падрыхтаваны тыпавыя праекты "вёскі будучыні". Мінбудархітэктуры і аблвыканкамы распрацавалі дэталёвыя падыходы. У кожнай вобласці вызначаны аграгарадкі і пасёлкі, на аснове якіх будуць адпрацаваны гэтыя пілотныя праекты, сказаў ён.
Тлумачачы журналістам канцэпцыю, Русы расказаў, што дэталёва прапрацаваць ідэю аб стварэнні праекта "вёсак будучыні" і замацаваць гэта ў адпаведнай праграме плануецца ў 2018 годзе. Ён прызнаўся, што гэта ідэя "вельмі падабаецца" як кіраўніцтву ўрада, так і прэзідэнту асабіста.
Пад такой вёскай, растлумачыў віцэ-прэм`ер, маецца на ўвазе развіты сельскі населены пункт, насельніцтва якога не толькі займаецца сельскай гаспадаркай, але і развівае аграэкатурызм або прыцягвае турыстаў адроджанымі помнікамі архітэктуры, напрыклад радавымі маёнткамі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2018
Мінск, 3 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/582/43037
Текущая дата: 16.11.2024