Белорусский портал в Казахстане

Помнік князю Давыду Гарадзенскаму ўрачыста адкрылі ў Гродне



Адкрыццё помніка князю Давыду Гарадзенскаму - адно з цэнтральных мерапрыемстваў першага дня Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніка князю Давіду Гарадзенскаму адбылася ў пятніцу ў Гродне.

Адкрыццё ўсталяванага напярэдадні помніка стала часткай праграмы XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць з 1 па 3 чэрвеня ў абласным цэнтры.

Манумент быў усталяваны 24 мая. Ён выраблены з рэдкага светла-шэрага граніту. Размясціўся помнік у цэнтры Гродна — на пляцоўцы каля Старога і Новага замкаў.

Давыд Гарадзенскі паўстае верхам на кані. У правай руцэ ён трымае меч, у левай — крыж, як сімвал хрысціянства.

Князь Давыд Гарадзенскі — знакавая фігура ў гісторыі ВКЛ у пачатку XIV стагоддзя. Гэта адзін з галоўных ваеначальнікаў літоўскага князя Гедыміна. У гісторыю ўвайшоў як палкаводзец, які не ні разу не прайграў у бітвах з Тэўтонскім ордэнам.

Мінск, 2 чэрвеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/582/43636
Текущая дата: 26.12.2024