Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 17 інтэрнэт-рэсурсаў "за размяшчэнне неналежнай рэкламы", паведамляе прэс-служба ведамства.
Рашэнне аб абмежаванні прынятае на падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ў адпаведнасці з артыкуламі 38, 511 закона "Аб сродках масавай інфармацыі".
У прыватнасці, заблакаваныя сайты alfazaem.win, dayu-dengi-v-dolg-minsk.com, dam-dengi.xyz, dam-deneg.casa, dengi-vdolg.info, financehelp.xyz, idengy.com, money-tyt.com, mymoney.by, zaem-v-minske.website, money-gold.win, vdolg24.xyz, get24h7.ru, alfacredit.win, zaimvdolg.com, zzzdengi.com, dengivdolg-vzaem.by.
"Праз гэтыя інтэрнэт-сайты з парушэннем усталяванага парадку падаваліся мікразаймы неабмежаванаму колу асоб", — растлумачылі ў прэс-службе Мінінфарма.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2018
Мінск, 4 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/582/43669
Текущая дата: 26.12.2024