Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.
Выстаўка "Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі", якая адкрылася 29 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дае магчымасць акунуцца ў свет дзяцінства і вывучыць нацыянальную гісторыю.
"Адна з мэт выстаўкі - паказаць беларусам, што нам ёсць чым ганарыцца. Менавіта беларусы прыдумалі буквар - кнігу з такой назвай, і гэта на самай справе падстава для гонару. Буквары выдаюцца на дзясятках моў у розных частках зямнога шара. Па-другое, гэта выстаўка дае магчымасць кожнаму з нас вярнуцца ў тыя часы, калі мы толькі пачыналі вывучаць навакольны свет. Нарэшце, праз буквар мы бачым гісторыю нацыянальнай культуры: гэта і старажытны час, і савецкі перыяд, і перыяд новага беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя, і перыяд ліквідацыі непісьменнасці, і ваенны час, прадстаўлены нават буквары беларускай дыяспары", - расказаў Аляксандр Суша.
Паводле яго слоў, на выстаўцы ёсць цікавыя і каштоўныя экзэмпляры. Напрыклад, тут можна пазнаёміцца з самым старажытным букваром з усіх, што ёсць у Беларусі, - Віленскім "Букваром" 1767 года.
"Ён арыгінальны па змесце і да гэтага часу мала даследаваны. Уяўляюць цікавасць і буквары 1920-1930-х гадоў - часоў дзейнасці камісіі па ліквідацыі непісьменнасці ў Беларусі", - расказаў Аляксандр Суша.
Наведвальнікі выстаўкі могуць прасачыць усе чатыры стагоддзі існавання беларускага буквара. У экспазіцыі вядомыя буквары і азбукі XVI-ХХІ стагоддзяў - розныя па складзе, графіцы, мастацкім афармленні, педагагічных прыёмах навучання чытанню і пісьму.
У ліку экспанатаў - адны з самых старажытных айчынных кніг для навучання. Сярод іх і вядомыя буквары з праваслаўных манастыроў, і малавядомыя выданні для ўніятаў і старавераў.
Асаблівую цікавасць уяўляюць беларускія падручнікі для навучання чытанню пачатку ХХ стагоддзя: беларускія буквары і хрэстаматыі Каруся Каганца, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай і інш.
Адным з лепшых беларускіх буквароў ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў лічыцца вядомы "Буквар" Анатоля Клышкі, які ўпершыню выдадзены ў 1969 годзе і перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. Ён атрымаў залаты медаль Міжнароднай Лейпцыгскай кніжнай выстаўкі ў 1977 годзе, а ў 2004-м прызнаны лепшым падручнікам года на выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне.
На выстаўцы можна ўбачыць і самыя новыя буквары, падрыхтаваныя Вольгай Цырынавай. Але, відавочна, самай цікавай задачай для гасцей Музея кнігі стане спроба знайсці той самы "Буквар", з якога яны пачыналі сваю школьную навуку.
Атмасферу дзяцінства дапаўняюць старыя дзённікі і сшыткі, невядомыя сучасным школьнікам прылады для пісьма і іншыя артэфакты школьнага жыцця. Выстаўка "Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі" адкрыта для наведвальнікаў да 20 красавіка.
30 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/583/42977
Текущая дата: 16.11.2024