Белорусский портал в Казахстане

Палескі драмтэатр у чэрвені прадставіць прэм`еру "Баба Шанэль"



Палескі драматычны тэатр у чэрвені прадставіць прэм`еру "Баба Шанэль", паведамілі ў тэатры.

Рэпертуар тэатра папоўніцца камедыяй, пастаўленай па п`есе сучаснага расійскага драматурга Мікалая Каляды. Спектакль пачынаецца з застолля, прысвечанага дзесяцігоддзю ансамбля рускай песні "Наитие" ("Натхненне").

Яго ўдзельніцы сабраліся ў грымёрцы, каб адзначыць юбілей. У разгар дзейства з`яўляецца кіраўнік калектыву, які паведамляе пра рэбрэндынг ансамбля і прадстаўляе прысутным салістку.

Зразумела, гэтай навіной жанчыны абураны. Трупа пад кіраўніцтвам рэжысёра Паўла Марыніча пачала ўжо рэпетыцыі. Паралельна віцябчанін Пётр Анашчанка працуе над мастацкім афармленнем пастаноўкі.

"Атрымаецца вясёлая, музычная камедыя. Пры гэтым яна закранае злабадзённую тэму. Чалавеку няпроста перажыць сітуацыю, калі ў яго забіраюць любімую справу, дзеля якой ён жыве. Такая несправядлівасць абломлівае крылы", - адзначыў Павел Марыніч.

Спектакль "Баба Шанэль" артысты Палескага тэатра пакажуць 25 чэрвеня. Гэта будзе апошняя прэм`ера, якой пінчане парадуюць публіку ў гэтым сезоне. Калектыў спадзяецца, што пастаноўка спадабаецца гледачам і зойме дастойнае месца ў рэпертуары.

29 мая 2018, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/583/43571
Текущая дата: 26.12.2024