На аўтадарозе Магілёў — Бабруйск кіроўца мікрааўтобуса Ford Transit каля паўночы 25 мая зрабіў наезд на лася, які перабягаў праезную частку, пасля чаго з`ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам.
Як паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, аварыя здарылася ля вёскі Чачэвічы Быхаўскага раёна. У мікрааўтобусе на момант ДТЗ знаходзілася шэсць чалавек, з іх двое дзяцей, грамадзяне Расіі і Малдовы. У выніку аварыі апынуліся заціснутымі тры чалавекі — вадзіцель і два пасажыры на заднім сядзенні, адзін з якіх загінуў. Іх дэблакавалі супрацоўнікі МНС.
Прыбылымі брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі выратаваныя былі шпіталізаваныя ў Быхаўскую цэнтральную раённую бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжару. Зарэгістраваны ў Малдове мікрааўтобус атрымаў механічныя пашкоджанні, лось загінуў.
Абставіны ДТЗ усталёўваюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Абставіны ДТЗ усталёўваюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 мая 2018
Мінск, 26 мая 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/584/43513
Текущая дата: 26.12.2024