Белорусский портал в Казахстане

Больш за 30 дзяцей загінулі ў Беларусі з пачатку года з-за недагляду



Пра гэта паведаміла 28 мая галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Валянціна Ваўчок.

У Беларусі ў студзені-красавіку гэтага года 32 дзіцяці памерлі ад знешніх прычын, і адказнасць за гэта ляжыць на дарослых. 

Дзень абароны дзяцей - яшчэ адна нагода нагадаць дарослым аб неабходнасці гарантаваць бяспечныя ўмовы для дзяцей. "Паводле папярэдніх вынікаў, за чатыры месяцы ў Беларусі памерлі 162 дзіцяці, з іх 32 - ад знешніх прычын", - сказала Валянціна Ваўчок.

Яна прывяла прыклад гібелі дзіцяці ва ўзросце 1 года і 9 месяцаў у Гродзенскай вобласці. Малы патануў у ёмістасці з вадой у двары.

Падобны выпадак быў у Віцебскай вобласці: дзіця ва ўзросце 1 года і 8 месяцаў патанула ў сажалцы побач з домам. І яшчэ некалькі фактаў ўтаплення, тым ліку ў рацэ.

"Ні ў адной краіне маці не прадстаўлена магчымасці цэлыя тры гады глядзець свайго дзіцяці. Дык давайце забяспечым іх бяспеку", - заклікала Валянціна Ваўчок.

Абуральны выпадак адбыўся ў Бабруйску, калі згарэлі двое дзяцей, якія засталіся адны дома. За мінулыя выхадныя яшчэ два дзіцяці загінулі ў Брэсцкай вобласці ад знешніх прычын (ДТЗ і падзенне з вышыні).

Не атрымалася дапамагчы хлопчыку, які атрымаў тэрмічныя апёкі 13 мая. "Гэта адна з частых траўмаў у дзяцей ва ўзросце года-паўтара. Бацькі садзяцца піць гарбату, бяруць кружку, а дзіця паўтарае гэтыя рухі і перакульвае на сябе кубак з кіпенем", - дадала прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Звязда, 28 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/584/43555
Текущая дата: 26.12.2024