19 мая ў Навагрyдку прайшоў III Фестываль сям’і, арганізаваны парафіяй Святога Міхала Арханёла. Як і ў папярэднія гады, фестываль сабраў шмат сем’яў рознага веравызнання і стаў для навагрудчан сапраўдным святам.
Да пачатку фестывалю ў касцёле святога Міхала Арханёла адбылася святочная Імша. Затым у суправаджэнні ўдзельніц навагрудскага калектыву мажарэтак усе прысутныя прайшлі ад плошчы да гарадскога парку, дзе адбывалася асноўная частка фестывалю. Шэсце сем’яў – добрая і яркая фестывальная традыцыя.
У пачатку вялікай святочнай праграмы ўдзельнікаў фестывалю прывіталі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Каралько і пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын, які адзначыў, што асновай моцнай і дружнай сям’і з’яўляецца любоў і выхаванне дзяцей на аснове агульнахрысціянскіх каштоўнасцяў.

Як сказаў у інтэрв’ю кс. Юрый Жэгарын, яму вельмі прыемна бачыць на фестывалі шмат сем’яў (не толькі каталіцкіх), што гаворыць аб запатрабаванасці гэтага свята ў навагрудчан.
У праграме былі сямейныя і дзіцячыя конкурсы, выступленне парафіяльнай моладзевай групы «Veni», аквагрым, малюнкі на асфальце, турыстычная пляцоўка, спартыўныя эстафеты і многае іншае. Парк быў напоўнены дзіцячым гоманам, смехам і радасцю. Дзеці і дарослыя гулялі, спявалі, малявалі і проста весяліліся ад душы. Усе ўдзельнікі гульняў і конкурсаў атрымалі падарункі і памятныя сувеніры. На працягу мерапрыемства прысутных забаўлялі роставыя лялькі, працавалі атракцыёны. Упершыню дапамагаць арганізоўваць творчую частку фестывалю сям’і прыехалі каталіцкія скаўткі з Гродна і Івянца.
У рамках свята прайшло адразу некалькі конкурсаў. Самым смачным стаў традыцыйны конкурс хатняй выпечкі, удзел у якім прынялі 22 сям’і. Лепшыя прысмакі па афармленні і смакавых якасцях журы вызначыла ў трох намінацыях: «Торт», «Пірог» і «Пячэнне».
Свае вакальныя, танцавальныя і іншыя таленты сем’і прадэманстравалі падчас творчага конкурсу. Усе ўдзельнікі падарылі шмат радасных хвілін журы і гледачам. Лепшымі ж былі прызнаны выступленні сем’яў Крывіцкіх, Скобля, Славінскіх, Апалонік, Курыла, Комар-Дораш, Закрэўскіх. Пераможцы абодвух конкурсаў атрымалі каштоўныя падарнукі і прынялі ўдзел у розыгрышы суперпрызоў.
Пастаянныя ўдзельнікі свята – сем’і Славінскіх, Архірыенка і Тарлецкіх. Уладзіслаў Міхайлавіч і Яніна Валяр’янаўна Славінскія пакінулі ўсе хатнія клопаты і разам з дочкамі Вольгай і Таццянай і ўнукамі з задавальненнем завіталі на фестываль.
«Вельмі весела, радасна, шмат конкурсаў і забаў, – падзяліліся яны ўражаннямі. – Мы прынялі ўдзел у конкурсе хатняй выпечкі і творчым конкурсе. Дзеці пабывалі на астраўках, правялі час цікава і карысна. Як і ў мінулыя гады, усё проста выдатна. Дзякуй ксяндзу Юрыю і ўсім, хто прымаў удзел у арганізацыі мерапрыемства. Пабольш бы такіх святаў».
Анастасія Пятрова
Catholic.by, 22 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/585/43468
Текущая дата: 26.12.2024