Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын.
"8 Сакавіка — адно з самых выдатных свят, бо яно напоўнена цёплымі словамі, шчырымі ўсмешкамі і вясновым настроем", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Менавіта вы, дарагія жанчыны, увасабляеце сабой прыродную прыгажосць, любоў і пяшчоту. Мы ўдзячныя вам за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей і моладзі, за энергічнасць і працавітасць, за ўменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў доме. Вашы жаноцкасць і абаяльнасць робяць наша жыццё ярчэйшым і прыгажэйшым", — падкрэсліў Лукашэнка.
"Няхай у вас будзе як мага менш трывог і засмучэнняў, а шчасце і поспех спадарожнічаюць вам заўсёды. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру і дабра", — гаворыцца ў віншаванні.
БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2018
Мінск, 7 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/587/42737
Текущая дата: 16.11.2024