Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.
Аляксандр Вярсоцкі адзначыў, што на працягу апошніх гадоў у Гродзенскай вобласці нямала зроблена па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Актыўна вялася рэканструкцыя і кансервацыя значных архітэктурных помнікаў.
"На 2018 год таксама запланавана правядзенне работ адразу на некалькіх гістарычных аб`ектах. Сярод іх мерапрыемствы па кансервацыі і рамонце ў Крэўскім і Гальшанскім замках. У цэнтры ўвагі застаецца і Замкавая гара ў Навагрудку: прадоўжыцца ўмацаванне схілаў, работы па кансервацыі сцен і веж", - расказаў Аляксандр Вярсоцкі.
У 2018 годзе намечана завяршыць рэстаўрацыю Лідскага замка. Фінансаваць работы плануецца з розных крыніц, у тым ліку з бюджэту. У мінулым годзе былі завершаны асноўныя работы па рэстаўрацыі Каложскай царквы ў Гродне.
У храме XII стагоддзя з`явілася новая драўляная сцяна, былі замены на новыя вокны і дзверы, уцеплены сцены і паддашак. Працяг работ уключаны ў абласную інвестыцыйную праграму на 2018 год.
Плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю ля царквы, прадоўжыць рамонт унутры храма. Завершана таксама распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі першай чаргі рэстаўрацыі і прыстасавання пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка.
Работы пачаліся ў верасні мінулага года і будуць актыўна прадаўжацца на працягу 2018 года. У Смаргонскім раёне ў бягучым годзе прадоўжацца работы па добраўпарадкаванні старадаўняга парку ў сядзібе Залессе.
Сама сядзіба, у якой жыў вядомы кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, была адрэстаўрыравана раней і цяпер стала папулярным у турыстаў месцам.
Яшчэ адным месцам прыцягнення турыстаў можа стаць палацава-паркавы комплекс "Свяцк" у Гродзенскім раёне. Цяпер там актыўна вядуцца работы па рэканструкцыі. Першыя вынікі, як чакаецца, госці змогуць убачыць ужо да канца гэтага года.
7 сакавіка 2018, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/587/42800
Текущая дата: 16.11.2024