4 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0052 рубля (0,21%) і склаў 2,4213 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0001 рубля (0%) да 2,0234 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0101 рубля (0,32%) і склаў 3,1990 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт бараля нафты Brent трымаецца блізу 73,5 долара ЗША.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 28,48 капейкі, склаўшы 63,2012 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 мая 2018
Мінск, 4 мая 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/587/43303
Текущая дата: 26.12.2024