Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют перад выхаднымі



20 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Пры гэтым еўрапейская валюта патаннела больш як на капейку, расійская — больш як на дзве.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0147 рубля (0,59%) і склаў 2,4702 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0042 рубля (0,21%) да 2,0035 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0214 рубля (0,65%) і склаў 3,2694 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта таргуецца блізу трохгадовых максімумаў дзякуючы намаганням АПЕК, цана бараля Brent знаходзіцца ў раёне 74 долараў ЗША. Разам з тым расійскі рубель таннее на фоне пакупак валюты Цэнтрабанкам для Мінфіна.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 46,39 капейкі, склаўшы 61,3222 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/588/43183
Текущая дата: 26.12.2024