Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і расійскі рубель нязначна патаннелі на таргах БВФБ



25 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0001 рубля (0%) і склаў 2,4438 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0002 рубля (0%) і склаў 2,0032 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0038 рубля (0,12%) і склаў 3,2454 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт бараля Brent знаходзіцца ў раёне 74 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 8,50 капейкі, склаўшы 61,7494 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/588/43218
Текущая дата: 26.12.2024