Белорусский портал в Казахстане

Расійскі рубель зноў рэзка патаннеў на таргах БВФБ



14 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, зноў рэзка ўмацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0014 рубля (0,06%) і склаў 2,5122 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0020 рубля (0,10%) і склаў 2,0375 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0437 рубля (1,32%) і склаў 3,2706 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. На курс расійскай валюты моцны ціск аказваюць новыя санкцыі з боку ЗША, а таксама напружанасць вакол Сірыі.

У Расіі сёння выходны дзень і таргі на Маскоўскай біржы не праводзяцца. Напярэдадні, у пятніцу, Цэнтрабанк Расіі панізіў афіцыйны курс долара на выхадныя і панядзелак на 63,48 капейкі — да 61,4311 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/589/43137
Текущая дата: 25.12.2024