Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Так, у жніўні ў скверы ў Белдзяржфілармоніі ўрачыста адкрылі помнік народнаму артысту СССР, заснавальніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну. Скульптурная кампазіцыя стала падарункам гораду ад адміністрацыі Свярдлоўскай вобласці Расіі. Музыка паказаны з гітарай у руках, вобраз абраны роднымі песняра. Помнік яшчэ аднаму знакамітаму беларусу - паэту і драматургу Уладзіміру Караткевічу - усталяваны на вул. Камуністычнай.
У кастрычніку адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка-бюста нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару ў мінскім скверы, названым у яго гонар. У мерапрыемстве прыняў удзел прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура. На помніку значыцца шыльда "Дар Баліварыянскага ўрада Венесуэлы ў гонар 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венесуэлай. Рэпліка бюста працы венесуэльскага скульптара Ларэнца Гансалеса". Бюст выкананы з бронзы і ўсталяваны на гранітным пастаменце.
Скульптурная кампазіцыя "Гарадавы" з`явілася на сталічнай вуліцы Гарадскі Вал, у скверы "70 гадоў МТЗ" - кампазіцыя "Грабар", на набярэжнай Свіслачы паблізу Траецкага прадмесця - памятны знак "Беларусам замежжа".
Таксама ў 2017 годзе праводзілася праца па стварэнні мемарыяльнага комплексу "Трасцянец". У жніўні пачалося будаўніцтва другой чаргі, якая прадугледжвае мемарыялізацыю тэрыторыі ўрочышча Благаўшчына, які стаў у гады Вялікай Айчыннай вайны месцам масавага знішчэння мірных грамадзян, удзельнікаў антыфашысцкай падпольнай барацьбы і партызанскага руху, ваеннапалонных. Праект рэалізуецца за кошт бюджэту горада, сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, дабрачынных сродкаў грамадзян, арганізацый Беларусі і іншых краін.
Звязда, 10 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/590/42484
Текущая дата: 16.11.2024