Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт расказаў аб бачанні сваёй ролі ў Беларусі і брэндзе краіны



Аляксандр Лукашэнка расказаў аб бачанні сваёй ролі ў Беларусі і брэндзе краіны ў інтэрв`ю прадстаўнікам грузінскага тэлебачання.

Адказваючы на пытанне аб моцнай прэзідэнцкай уладзе ў Беларусі і ўплыве кіраўніка дзяржавы на многія працэсы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго роля крыху гіпербалізуецца.

"Сапраўды, у нас моцная прэзідэнцкая ўлада. Гэта і выратавала краіну ад разарэння. Я не хачу быць ужо вельмі скромным. А вы не палічыце гэта за няскромнасць. Вядома, роля Лукашэнкі ў Беларусі як кіраўніка аб`ектыўна, напэўна, значная. Але не трэба думаць, што толькі Лукашэнка там працуе, а ўсе астатнія спяць і нічога не робяць, не кіруюць і не вырабляюць. Выбудаваны сістэма кіравання і пэўная сістэма ўлады ў суверэннай незалежнай дзяржаве", - сказаў Прэзідэнт.

Адначасова ён канстатаваў, што жыццё мяняецца і ўсё павінна ўдасканальвацца.

"Я нядаўна гаварыў аб тым, што надыдзе час, калі мы павінны будзем і Канстытуцыю падкарэкціраваць. Можа, якія-небудзь нормы памяняць. Зразумела, нейкія функцыі ад Прэзідэнта перадаць выканаўчым органам улады, ураду, парламенту і да таго падобнае. Да гэтага мы і ідзём. Так, сёння няма гэтага часу. Але ён заўтра можа прыйсці. І мы павінны быць гатовыя. Таму мы будзем працаваць над Асноўным законам, каб гэта не было нейкай вулічнай акцыяй, пасля якой улады пачынаюць варушыцца. Я гэта цудоўна разумею", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"І вы ведаеце, у нас акрамя Лукашэнкі дастаткова разумных, моцных палітыкаў, якія, няхай не асабіста, але ў камандзе могуць вырашаць пытанні", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, галоўнае нават не ва ўладзе Прэзідэнта, а ў здольнасці народа ствараць і ісці ў напрамку тых ці іншых зададзеных рэформ.

"Вызначаным вектарам ісці. Гэта ўжо ў нашага народа ёсць. Нашаму народу прывіты за гэтыя гады пэўны імунітэт да ўзрушэнняў і рэвалюцый. Наш народ на гэта ніколі не пойдзе", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

"Таму калі вы і іншыя дзяржавы вырашылі выбудоўваць з намі адносіны, можаце не турбавацца за стабільнасць. Гэта святое для нас. Гэта наш брэнд. І мы яго не збіраемся кудысьці выкідваць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

23 сакавіка 2018, Мцхета
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/592/42920
Текущая дата: 25.12.2024