Легендарны беларускі музыкант выступіць на фестывальнай сцэне пасля завяршэння свайго ўсебеларускага турнэ.
Хэдлайнерам III міжнароднага купальскага folk-fire фестывалю "Свята Сонца", які пройдзе ў музеі "Дудуткі" 16-17 чэрвеня, будзе праект "VOLSKI", паведамілі арганізатары.
Легендарны беларускі музыкант Лявон Вольскі са сваім праектамі "VOLSKI" выступіць на оpen-air канцэрце.
Гурт "VOLSKI" — гэта Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь Францішак-Мышкевіч (бас) і Павел Мамонаў (барабаны). У рэпертуары лепшыя песні ў выкананні калектываў з удзелам Вольскага. Яны прагучаць і падчас фестывалю.
Выступу на "Свяце Сонца" будзе папярэднічаць першы за дзесяць год тур. Тыя, хто не паспее адчуць асалоду ад энэргетыкі праекта "VOLSKI" падчас турнэ, атрымаюць яшчэ адзін шанец на фестывальнай пляцоўцы.
У ліку хэдлайнераў фестываля таксама і піцерскія музыкі "Тролль Гнет Ель", якія ў гэтым годзе святкуюць сваё паўналецце, таму чакаць ад іх можна ўсяго, што заўгодна.
Акрамя іх у фестывалі будуць удзельнічаць беларускія гурты "IRDORATH", "PAWA", "ЯВАРЫНА", Кацярына Ваданосава і ансамбль "Fantasy Orchestra", а таксама госці з Кіева — "FRAM".
Мінск, 24 сакавіка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/592/42952
Текущая дата: 25.12.2024