Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі перад выхаднымі



26 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0066 рубля (0,27%) і склаў 2,4573 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0019 рубля (0,1%) да 1,9722 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0028 рубля (0,08%) і склаў 3,5321 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цана напярэдадні дасягнула 71,28 долара ЗША за бараль Brent упершыню з пачатку снежня 2014 года, але наяўныя каціроўкі — блізу 70,30 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 10,00 капейкі, склаўшы 55,8288 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/593/42288
Текущая дата: 15.11.2024