Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют на біржавых таргах



14 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, расійскага рубля і еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0109 рубля (0,45%) і склаў 2,4241 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 1,9589 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0012 рубля (0,03%) і склаў 3,4422 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таннее на 0,2% з пачатку дня пасля падзення напярэдадні, справакаванага пашырэннем сланцавай здабычы ў ЗША. Бараль ацэньваецца ў 64,51 долара.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 0,13 капейкі, склаўшы 56,9372 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/593/42828
Текущая дата: 25.12.2024