Гродзенскія будаўнікі скончылі капрамонт гнілой драўлянай сцяны Каложскай царквы, на гэта ім спатрэбілася больш за два месяцы.
У самым старым праваслаўным храме Беларусі завяршыўся капрамонт драўлянай сцяны: зараз у Каложскай царкве стала больш цёпла, а новая афарбоўка сцяны больш гарманічна выглядае на фоне старадаўняга цаглянага мура.
Работы па рамонце сцяны завяршыліся. Цяпер турысты і прыхаджане могуць убачыць абноўлены фасад старадаўняга храма.
Галоўнае новаўвядзенне абноўленай сцяны — гэта яе форма. Раней гэта была звычайная плоская сцяна, збітая са звычайных дошак.
Новая драўляная абшыўка гладкая і прыемная навобмацак, яе канструкцыя сіметрычна паўтарае пластыку каменнай. Выкананыя з дрэва пілястры, вертыкальныя выступы ў выглядзе калон, паказваюць, якой была форма сцяны да яе разбурэння.
Новая драўляная абшыўка гладкая і прыемная навобмацак, яе канструкцыя сіметрычна паўтарае пластыку каменнай. Выкананыя з дрэва пілястры, вертыкальныя выступы ў выглядзе калон, паказваюць, якой была форма сцяны да яе разбурэння.
Афарбоўка драўлянай канструкцыі стала больш высакароднай. Замест бурачнай алейнай фарбы, якая выкарыстоўвалася раней, дрэва пакрылі спецыяльнай таніроўкай, якая дае колер і абараняе драўніну. Архітэктары падбіралі такі колер, які будзе больш гарманічна спалучацца з аўтэнтычнай сцяной і не вылучацца на яе фоне.
Акрамя таго, будаўнікі выканалі працы па ўмацаванні падмурка, на якім стаіць сцяна. Раней паміж падмуркам і канструкцыяй сцяны быў драўляны пояс, яго замянілі на бетонны.
Падчас капрамонта будаўнікі замянілі і ўваходныя дзверы, выкананыя ў тым жа колеры, што і сцяна. Дзверы выконваліся па індывідуальнай замове ў рэстаўрацыйнай майстэрні.
Вядома, што будаўнічыя працы працягнуцца вясной. Па планах, тут пройдзе добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі вакол Каложскай царквы.
На працы па капрамонце сцяны Каложы было выдзелена 200 тысяч рублёў з прэзідэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва.
Каложская царква ў Гродне была пабудавана ў канцы XII стагоддзя. У сярэдзіне і канцы XIX стагоддзя частка заходняй і ўся паўднёвая сцены разбурыліся, так як схіл гары абваліўся. Каложа лічыцца адным з самых старых дзеючых храмаў краіны, ахоўваецца дзяржавай як помнік архітэктуры нулявой (самай вышэйшай) катэгорыі. У 2004 годзе храм быў уключаны ў лік кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Іна Грышук, Гродна
Sputnik, 23 студзеня 2018
Іна Грышук, Гродна
Sputnik, 23 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/594/42257
Текущая дата: 15.11.2024