Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ



23 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0023 рубля (0,1%) і склаў 2,421 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0003 рубля (0,02%) і склаў 1,9779 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0130 рубля (0,37%) і склаў 3,5058 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла перад публікацыяй звестак па запасах у ЗША. Ф`ючарсы на бараль Brent гандлююцца вышэй за 69 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 21,46 капейкі, склаўшы 56,4115 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/594/42262
Текущая дата: 15.11.2024