10 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў падзенне да долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Пры гэтым расійскі рубель абнавіў гістарычны максімум пятыя таргі запар.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0044 рубля (0,18%) і склаў 2,4059 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0042 рубля (0,21%) і склаў 2,0146 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0191 рубля (0,54%) і склаў 3,5423 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту выраслі да максімумаў за тры гады перад публікацыяй дадзеных аб запасах у ЗША. Ф`ючарсы на бараль Brent таргуюцца вышэй за адзнаку 69 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 17,29 капейкі, склаўшы 56,8734 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2018
Мінск, 10 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/595/42078
Текущая дата: 15.11.2024