Арганізатары абяцаюць гледачам магчымасць уступіць у кантакт з пазаземнай цывілізацыяй.
Народныя артысты Расіі Аскольд і Эдгар Запашныя выступяць у Віцебску ў рамках XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляецца на афіцыйным сайце мерапрыемства.
Грандыёзнае шоу "UFO. Цырк з другой планетым" жыхары і госці горада змогуць убачыць у Віцебскім палацы спорту. Арганізатары абяцаюць гледачам магчымасць патрапіць у самае сэрца касмічнага карабля і ўступіць у кантакт з пазаземнай цывілізацыяй.
"У праекце задзейнічаны найноўшыя гукавыя і відэатэхналогіі, якія створаць на арэне Лядовага палаца іншапланетныя вобразы і галактычныя пейзажы і падораць гледачам глыбокія прасторавыя адчуванні гэтага касмічнага падарожжа", — расказалі ў дырэкцыі фестываля.
Таксама гасцей праграмы чакае сюрпрыз — самы вялікі флакон духоў з пахам космасу, які ўпершыню быў прадэманстраваны на гастролях у Мінску.
Праграма стартуе 7 ліпеня і будзе доўжыцца да канца фестывалю.
Мінск, 3 сакавіка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/595/42693
Текущая дата: 25.12.2024