У 14 гадзін 4 сакавіка агульны памер ахвяраваньняў дасягнуў 17672 рублёў, арганізатары абазначылі суму ў 35 тысяч. Збор сродкаў на сьвяткаваньне 100-годдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР быў абвешчаны ў канцы студзеня.
Арганізатары абазначылі суму памерам 35 тысяч рублёў, 4 сакавіка памер сабраных сродкаў дасягнуў 50% ад неабходнага. Сродкі, якія зьбіраюць на адной з краўфандынгавых плятформаў пералічылі больш за 450 чалавек.
1 сакавіка таксама быў абвешчаны збор сродкаў на выраб новай вэрсіі памятнай шыльды, якую Мінгарвыканкам дазволіў усталяваць на будынку, дзе была абвешчана незалежнасьць БНР. Неабходныя 6000 рублёў былі сабраныя за тры гадзіны.
Сьвяткаваньне, якое ужо дазволенае гарадзкімі ўладамі, пачнецца ў 14 гадзін 25 сакавіка на пляцоўцы ля Опэрнага тэатра. Арганізатары абяцаюць вялікі сьвяточны канцэрт, фудкорт і іншыя актыўнасьці. Пры гэтым частка апазыцыйных лідараў і актывістаў плянуе правесьці сьвяткаваньне ў забароненым уладамі фармаце шэсьця ад плошчы Якуба Коласа ў бок Кастрычніцкай плошчы.
Радыё Свабода, 4 сакавіка 2018
Радыё Свабода, 4 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/595/42699
Текущая дата: 26.12.2024