Белорусский портал в Казахстане

У Мінску 4 - 5 сакавіка прыбіраць снег выйдуць больш за 600 вайскоўцаў



Пра гэта паведамляе Мінабароны.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор`я і паступленнем на адрас Міністэрства абароны Беларусі зваротаў мясцовых органаў улады аб аказанні дапамогі ў расчыстцы населеных пунктаў ад снегу, ваенным ведамствам прынятае рашэнне падаць асабісты склад і тэхніку для гэтых мэтаў.

Толькі ў Мінску 4 і 5 сакавіка прыбіраць снег выйдуць больш за 600 ваеннаслужачых сталічнага гарнізона.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/595/42703
Текущая дата: 25.12.2024