Пра гэта заявіў першы намеснік дырэктара па навуковай працы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук, акадэмік Аляксандр Лукашанец.
Новы тлумачальны слоўнік беларускай мовы будзе налічваць з 15 тамоў.
«Пачалася актыўная праца над новым поўным Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы, які будзе ўключаць усю беларускую лексіку XX і пачатку XXI стагоддзя.
Меркавана, выйдзе ў 15 тамах. Актуальнасць гэтай працы відавочная, паколькі існуючы Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў 5 тамах і 6 кнігах (1977—1984) адлюстроўвае лексіку сярэдзіны мінулага стагоддзя і не ў поўнай меры адпавядае патрэбам сучаснай моўнай практыкі», — патлумачыў ён.
Звязда, 9 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/596/42074
Текущая дата: 15.11.2024