Гісторык, культуролаг і публіцыст Алесь Белы распавёў пра сваю кнігу прысвечаную беларускім нацыянальным напоям "Сакатала бочачка", а таксама што сапраўды з`яўляецца нацыянальным напоем нашай краіны.
Кніга "Сакатала бочачка", прысвечаная гісторыі і сучаснасці беларускіх моцных і не вельмі напояў, не так даўно выйшла з друку.
Але каб трапіць на паліцы крамаў ды ў рукі чытачоў, ледзь не больш за год кніга шукала свайго выдаўца.
Аўтар, Алесь Белы, што скарыстаўся пры напісанні кнігі псеўданімам Кухмістр Верашчака, час ад часу публікаваў асобныя артыкулы са сваёй працы у рэспубліканскіх выданнях і ў сеціве.

"Першы тэкст, з якога пачаў раскручвацца нарыс пра піва і піваварства быў напісаны для часопіса "Спадчына" яшчэ ў 1999 годзе. Хутка будзе юбілей — 20 год, як я займаюся гэтай тэмай. Потым паступова пісаліся яшчэ артыкулы, некаторыя былі напісаныя для "Звязды", а апошнія гады чатыры я пісаў для часопіса "Культура пития".
Назва кнігі — гэта цытата з даволі распаўсюджанай народнай вясельнай песні, дзе дзяўчына на выданне параўноваецца з піўной бочкай. Мне падалося, што гэта глыбокая метафара. Да таго ж у кніге ўвесь час перасякаюцца тэматыка моцных алкагольных напояў і жанчын — тое, что амаль ўсё жыццё саправаджае мужчыну" — распавёў Белы.

У кнізе "Сакатала бочачка" вывучаецца гісторыя і сучаснасць беларускіх напояў ад піва і пітнога мёду да моцных напояў і хатніх налівак. Выданне пакуль з`яўляецца адзіным падобным творам, прысвечаным выключна напоям, што незаслужана былі забытыя на працягу ледзь не стагоддзя.
На Міжнародным кніжным кірмашы, што праходзіць зараз у Мінску ў цэнтры "БелЭкспа" 2 сакавіка пройдзе аўтограф-сэсія Алеся Белага.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/596/42658
Текущая дата: 25.12.2024