Белорусский портал в Казахстане

Заслаўскі замак зноў выставілі на аўкцыён



У сакавіку адбудуцца чарговыя аўкцыёны па продажы недабудаваных аб`ектаў у Мінскім раёне.

Гэта будзе ўжо чацвёртая спроба прадаць нерухомасць, якую Прэзідэнт яшчэ ў 2016 годзе загадаў або дабудаваць, ці знесці. Хадзілі чуткі, што гэтыя аб`екты ў выніку прададуць за "адну базавую", але кошт у параўнанні з мінулымі таргамі не зменшыўся.

Недабудаваны гасцінічны комплекс у Заслаўі зноў выстаўляецца за 1,978 тысячы рублёў. Аўкцыён адбудзецца (калі будуць заяўкі) 1 сакавіка ў 12.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Чкалава, 5.

Нагадаем, што комплекс будынкаў з чырвонай цэглы размешчаны на 13 гектарах на беразе Мінскага мора. Яго ўжо гадоў дзесяць ніхто не будуе. Цана некалькі разоў зніжалася: з 3,5 да аднаго мільёна долараў.

Яшчэ адзін недабуд, які фігураваў у прэзідэнцкім указе №425 - гасцінічны комплекс у в. Каралёў Стан, - заяўлены на аўкцыён з пачатковай коштам 519 тысяч рублёў. Аўкцыён адбудзецца 27 лютага ў 11.00 па тым жа адрасе.

Звязда, 14 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/597/42566
Текущая дата: 26.12.2024