Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце міністэрства.
Міністэрства фінансаў Беларусі 3 студзеня пачынае прамы продаж дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, для фізічных асоб выпуску № 244.
Прамы продаж валютных аблігацый будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 3 студзеня па 15 лютага. Аб`ём выпуску складзе 50 млн долараў. Намінальны кошт адной аблігацыі — тысяча долараў. Стаўка працэнтнага даходу — 4,4% гадавых. Тэрмін абарачэння папер складзе 1.901 дзень. Тэрмін іх пагашэння — 4 лістапада 2022 года, ён падзелены на адзінаццаць працэнтных перыядаў.
Аблігацыі 244-га выпуску былі размешчаны на біржы 21 жніўня 2017 года і ўжо прадаваліся да 27 снежня. Выпуск размяшчаецца згодна з загадам Мінфіна ад 8 жніўня мінулага года.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2018
Мінск, 3 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/598/41931
Текущая дата: 15.11.2024