Белорусский портал в Казахстане

Кошт жылля з дзяржпадтрымкай у Беларусі зраўнаваўся з сярэднямесячнай зарплатай



Аб гэтым паведаміў 29 снежня міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

"Вельмі важна, што мы дабіліся зніжэння кошту квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай і збліжэння яго з сярэдняй заработнай платай. У верасні мы выйшлі на тое, што суадносіны кошту квадратнага метра для шматпавярховых дамоў з дзяржпадтрымкай і заработнай платы склалі 0,97. Да канца года каэфіцыент будзе не больш за 1. Размова ідзе пра ўсё жыллё, якое будуецца з дзяржпадтрымкай", - адзначыў Анатоль Чорны.

Ён падкрэсліў, што заданне на 2017 год па будаўніцтве жылля перавыканана - будзе ўведзена больш за 3 млн 630 тыс. кв.м (заданне - 3,5 млн).

Таксама перавыкананы план па будаўніцтве жылля з дзяржпадтрымкай - 562,5 тыс. кв.м (заданне - 501 тыс. кв.м).

"Важна, што шматдзетныя сем`і - 4 тыс. 359 сем`яў забяспечаны жыллём з дзяржпадтрымкай", - сказаў міністр.

29 снежня 2017, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/599/41866
Текущая дата: 15.11.2024