Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Нацыянальная культура - бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад`емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што на працягу многіх стагоддзяў беларусы рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, умацоўвалі сваю дзяржаўнасць. "Таму сёння на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Вельмі важнай, паводле яго слоў, з`яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое аб`ядноўвае і дапамагае людзям знайсці сэнс жыцця, вучыць праўдзе і справядлівасці, служэнню сваёй Радзіме.

"Упэўнены, што і надалей вы будзеце рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць квітнела новымі імёнамі, праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь - зямлю пад белымі крыламі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Жадаю вам здароўя, поспехаў, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту".

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў культуры

Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Нацыянальная культура - бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад`емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне.

На працягу многіх стагоддзяў беларусы рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, умацоўвалі сваю дзяржаўнасць. Таму сёння на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны.

Вельмі важнай з`яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое аб`ядноўвае і дапамагае людзям знайсці сэнс жыцця, дае кірункі на будучыню, вучыць праўдзе і справядлівасці, служэнню сваёй Радзіме.

Упэўнены, што і надалей вы будзеце рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць квітнела новымі імёнамі, праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь - зямлю пад белымі крыламі.

Жадаю вам здароўя, поспехаў, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка,
13 кастрычніка 2024 года.

БЕЛТА, 13 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/6/75526
Текущая дата: 15.11.2024