Белорусский портал в Казахстане

Больш за ўсё беларусы цэняць здароўе, бацькоў, дзяцей, менш - кар’ерныя імкненні і высокае становішча ў грамадстве



Гэтыя і іншыя каштоўнасныя прыярытэты жыхароў нашай краіны сталі вядомы з чарговага сацыялагічнага даследавання, праведзенага аналітычным цэнтрам ЕсооМ.

Сацдаследаванне праведзена аналітычным цэнтрам ЕсооМ па заказе Міністэрства інфармацыі ў студзені 2024 года. Усяго было апытана 1240 рэспандэнтаў у населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі. Статыстычная памылка выбаркі не перавышае 2,5 працэнта.

На пытанне "Што для вас у жыцці з’яўляецца найбольш важным?" большасць апытаных назвалі здароўе, бацькоў, душэўны спакой і камфорт, дзяцей. Матэрыяльна забяспечанае жыццё ў прыярытэтах размясцілася толькі на пятым радку. Замыкае шасцёрку каштоўнасцей муж (жонка), любімы чалавек.

Найменш важнымі бакамі свайго жыцця беларусы назвалі кар’ерныя імкненні, высокае становішча ў грамадстве і ўладу. На апошнім месцы аказалася магчымасць уплываць на іншых людзей. Пры гэтым сацыёлагі адзначаюць: адказ "Мець уладу, магчымасць уплываць на іншых людзей" на два балы па пяцібальнай шкале адстаў ад ацэнкі каштоўнасці здароўя.

"Такая сітуацыя апошнім часам характэрна для многіх краін свету на фоне кавідных абмежаванняў, аднак у нашай краіне яны дзейнічалі больш мякка і гібка. Тым не менш, гэты фактар значна паўплываў на ўзмацненне ўвагі да ўласнага здароўя", - падкрэслілі ў аналітычным цэнтры.

Таксама ў ходзе даследавання сацыёлагі адзначылі інтарэс беларусаў да дасягнення прафесіяналізму ў сваёй справе, цікавай работы і грамадскай карысці працы. Расце актуальнасць пытанняў, звязаных з работай і дастаткам.

30 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/60/72352
Текущая дата: 16.11.2024