Белорусский портал в Казахстане

Nature`sHero: беларусы ўпершыню атрымалі званне абаронцы дзікай прыроды



Цяпер узнагароджваць актывістаў за прыродаахоўчую працу будуць кожны год на мясцовым ці нацыянальным узроўні.

Найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя BirdLife International ўпершыню прысвоіла беларусам званне абаронцы дзікай прыроды — Nature`sHero, паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Званне атрымалі тры абаронцы дзікай прыроды: арнітолаг, член Цэнтральнага савета АПБ Уладзімір Іваноўскі, старшы дзяржаўны інспектар Тураўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Міхаіл Ярмоліч і фотапаляўнічы Мікалай Варабей.

Пераможцаў узнагародзілі на XXI з`ездзе АПБ, які прайшоў у беларускай сталіцы 27 студзеня.

У арганізацыі падкрэслілі, што з 2018 года ўзнагароджваць актывістаў за прыродаахоўчую працу будуць кожны год на мясцовым ці нацыянальным узроўні.

Мінск, 28 студзеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/601/42318
Текущая дата: 26.12.2024