15 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра склаў 2,3915 рубля (14 снежня — 2,3963).
Курс долара — 2,0257 рубля (2,0277).
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) склаў 3,4405 беларускага рубля за 100 расійскіх (3,4534).
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent таргуецца блізу 63,45 долара за бараль, што крыху ніжэй за апошнія каціроўкі чацвярга.
У Расіі афіцыйны курс долара ЗША павялічыўся на 19,05 капейкі да 58,8987 рубля, вынікае са звестак Банка РФ.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2017
Мінск, 15 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/602/41628
Текущая дата: 15.11.2024