Аўтамабіль перавозчыка, які жадае працаваць на тэрыторыі аэрапорта, павінен быць не старэйшы за дзесяць гадоў.
Мінскі аэрапорт ўвёў правілы для перавозчыкаў, якія жадаюць працаваць на яго тэрыторыі, яны датычацца як знешняга выгляду кіроўцаў, так і стану аўтамабіляў.
"Кіроўца павінен мець ахайны знешні выгляд, быць акуратным. Павінен быць апрануты ў афіцыйна-дзелавым стылі ў цёмныя штаны, светлую аднатонную кашулю, туфлі ў летні перыяд. У цёмную аднатонную куртку альбо паліто, цёмныя штаны і абутак цёмнага колеру ў зімовы перыяд", — гаворыцца ў палажэнні па аказанні паслуг.
Аўтамабіль таксі павінен быць не старэйшы за дзесяць гадоў, а сам кіроўца павінен забяспечваць культурнае абслугоўванне пасажыраў, быць ветлівым і добразычлівым.
Машына таксі як звонку, так і ўнутры таксама павінна быць абсталяваная і аформленая ў строгай адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі і тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі Беларусі.
Гэтыя правілы датычацца кіроўцаў, якія жадаюць аказваць паслугі на тэрыторыі аэравакзальнага комплекса РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск". Кожны кіроўца павінен падаць пісьмовую згоду з правіламі работы.
Мінск, 23 студзеня 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/602/42246
Текущая дата: 26.12.2024